ТРОХФА́ЗНЫ ЛАНЦУ́Г,
сукупнасць 3 аднафазных эл. ланцугоў (фаз) пераменнага току. у якіх дзейнічаюць 3 сінусаідальныя напружанні аднолькавай частаты, зрушаныя па фазе (на 120°) адна адносна другой. Найб. пашыраны сіметрычныя Т.л., утвораныя фазнымі абмоткамі трохфазнага электрычнага генератара, прыёмнікамі электраэнергіі (фазамі нагрузкі) і злучальнымі (лінейнымі) правадамі.
Калі фазныя абмоткі генератара і фазы нагрузкі злучаны зоркай, то Т.л. акрамя лінейных можа мець нулявы провад. Па ім цячэ рознасны ток асобных фаз, роўны нулю пры аднолькавых нагрузках усіх фаз і адметны ад нуля пры несіметрычнай нагрузцы Напружанні паміж лінейнымі правадамі і токі ў гэтых правадах наз. лінейнымі (Uл, Iл; токі ў фазных абмотках генератара і ў фазах нагрузкі, напружанні на іх — фазнымі (Iф, Uф). Пры злучэнні зоркай
, токі роўныя; трохвугольнікам —
,
. Магутнасць сістэмы (P) складаецца з магутнасцей усіх фаз; пры сіметрычнай нагрузцы
, дзе φ — вугал зруху паміж фазнымі напружаннем і токам. Т.л. больш эканамічны, чым аднафазны, дазваляе атрымаць вярчальнае магн. поле ў электрарухавіках. Распрацаваны ў 1891 М.В.Даліва-Дабравольскім.
У.М.Сацута.
т. 15, с. 529
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)